viasna on patreon

Бярозаўскі раённы важак БРСМ ледзь не страціў працу з-за свайго подпіса

2008 2008-08-16T03:03:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Бярозаўскім раёне быў аказаны ціск з боку ўладных структур не толькі на сябра ініцыятыўнай групы Юрася Губарэвіча, работніцу раённага вузла паштовай сувязі Тацяну Тарасевіч, але і на кіраўніка раённага Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, больш вядомага людзям як БРСМ, Руслана Клюкача.

Аб тым, што ў дзяржаўнай паштовай установе завялася “блудная авечка” намеснік старшыні Бярозаўскага райвыканкама Яўген Тарасюк даведаўся падчас завярэння падпісных лістоў, якія прынесла Тарасевіч 14 жніўня. Падчас гэтай працэдуры Тарасюк нічога жанчыне не сказаў, акрамя таго, што БНФ абнаўляецца. А ўжо 15 жніўня спадарыня Тарасевіч была выкліканая да начальніцы раённага вузла сувязі Марыі Хлябец, якая правяла з падначаленай выхаваўчую размову наконт удзеле ў выбарчай кампаніі на баку апазіцыі. Добра, калі на гэты скончыцца.

А вось нявопытнаму бээрсээмаўскаму раённаму важаку, які паставіў подпіс за Губарэвіча і паведаміў аб гэтым свайму акружэнню, Тарасюк прапанаваў напісаць заяву аб звальненні. Прыйшлося Клюкачу пакрывіць душой, а апазіцыянерам старанна вымараць яго прозвішча ў падпісным лісце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства