viasna on patreon

Барысаў: Ва ўчастковых камісіях - толькі сябры “правільных” грамадскіх аб'яднанняў

2008 2008-08-18T12:21:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У склад участковых камісій па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №62 паводле рашэння Барысаўскага райвыканкама патрапілі прадстаўнікі толькі прапрэзідэнцкіх грамадскіх аб'яднанняў - "Белая Русь", БРСМ і ветэранаў, - усяго шэсцьдзесят чалавек. Ва ўчастковыя камісіі Барысаўскай сельскай выбарчай акругі №63 уключаныя 34 прадстаўнікі гэтых арганізацый.

 
Характэрна, што ў апублікаваным у выканкамаўскай газеце "Адзінства" спісе сябраў участковых камісій па дзвюх барысаўскіх акругах не прыведзеныя назвы грамадскіх арганізацый, сябры якіх уключаныя ў склад камісій.

 
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства