Баранавічы: У СМІ – мінімум звестак пра сябраў выбарчых камісій
https://spring96.org./be/news/23837
2008
2008-08-18T13:42:58+0300
2008-08-18T13:42:58+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У чарговым нумары газеты “Наш край” за 16 жніўня (№ 96-97) надрукаваныя спісы сябраў выбарчых камісій па Баранавіцкіх гарадскіх і сельскай выбарчай акругах (№№ 5, 6, 7). Мала таго, што паседжанні, на якіх зацвярджаліся склады камісій, улады правялі “сакрэтна”, не паведаміўшы нічога ні назіральнікам, ні прэсе, на гэты раз у газеце няма ніякіх звестак пра тых, хто ў іх увайшоў – толькі прозвішча, імя і імя па-бацьку.
Між тым у суседніх раёнах у газетах даецца хаця б інфармацыя, якім чынам чалавек вылучаўся ў камісію (зборам подпісаў, ад калектываў ці інш.).
Дарэчы, у Баранавічах у склад участковых камісій не ўвайшоў ні адзін з 29 прадстаўнікоў партый (БНФ, ПКБ, АГП, БСДП(Г), БСДГ), якія ў іх вылучаліся.
“Правабаронцы за свабодныя выбары”