viasna on patreon

Магілёў: Прэтэндэнт у кандыдаты атрымаў ужо 7 лістоў з органаў фінансавых раследванняў КДК

2008 2008-08-18T20:12:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэтэндэнт у кандыдаты ў дэпутаты Юры Новікаў атрымаў ужо сем заказных лістоў з органаў фінансавых раследванняў КДК. У лістах позвы - патрабаванні явіцца ў орган фінансавых раследванняў і бланкі, якія неабходна запоўніць яму і ўсім яго родным.

На сучасны момант намеснік старшыні Свабоднага прафсаюза Беларускага Юры Новікаў, які вылучаецца па Магілёўскай прамысловай выбарчай акрузе №87, не збіраецца запаўняць гэтыя бланкі і з’яўляцца ў фінансавую паліцыю, спасылаючыся на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў органаў фінансавых раследванняў КДК.

Зараз грамадскі актывіст з гэтай нагоды рыхтуе скаргу ў пракуратуру.

Нагадаем, што за часы выбарчай кампаніі каля 30 чалавек, прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты і членаў іх сем’яў, атрымалі позвы ў органы фінансавых раследванняў КДК.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”    

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства