viasna on patreon

Жлобін: Адмоўся ад сабраных подпісаў!

2008 2008-08-18T20:19:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябру ініцыятыўнай групы Валерыя Рыбчанка на працы прымусілі ў пісьмовай форме адмовіцца ад сабраных подпісаў.

15 жніўня Аляксандр Нябераў, працаўнік цэха кантрольна-вымяральных прыбораў БМЗ, быў выкліканы на гутарку да непасрэднага начальніка А. Камісарчыка. Камісарчык, спаслаўшыся на кіроўцу заводу Віктара Матачкіна, прапанаваў Аляксандру напісаць заяву па ўзоры: "Я, прозвішча, імя, імя па бацьку, заяўляю аб выхадзе са складу ініцыятыўнай групы Валерыя Рыбчанкі. Сабраныя мною подпісы прашу лічыць несапраўднымі". А. Нябераў перадаў гэтую заяву ў рукі свайго начальніка. 14 жніўня ў Жлобінскім райвыканкаме Аляксандр верыў каля 50 подпісаў.

Каментуючы сітуацыю, Валерый Рыбчанка, прэтэндэнт на дэпутацкі мандат па 40-ай Жлобінскай акрузе, адзначыў:

 - Падчас завярэння подпісаў намстаршыні райвыканкама Аляксей Шолак "дзяжурыў" у памяшканні. Ён жа з'яўляецца старшынёй акруговай камісіі. Відавочна, ён адсочваў, хто, якія і за каго подпісы завяраў, а потым паведамляў па месцы працы. Бо да сябры маёй ініцыятыўнай групы прыйшлі на наступны ж дзень. А у яго хутка кантракт сканчаецца…

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства