viasna on patreon

Наваградак. Прэтэндэнту ў кандыдаты не даюць зарэгістравацца

2008 2008-08-18T20:22:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэтэндэнта ў кандыдаты па Навагрудскай выбарчай акрузе Юрыя Істоміна сёння пасля абеду затрымалі ў Наваградку разам  з некалькімі сябрамі ініцыятыўнай групы. Юрый Істомін, старшыня абласной арганізацыі партыі АГП, разам з сваімі калегамі працягвалі збор подпісаў. Міліцыянты ў гэтых дзеяннях нібыта ўгледзелі “датэрміновую агітацыю”. Такім чынам міліцыянты не толькі перашкодзілі збору подпісаў, але і пазбавілі Юрыя Істоміна магчымасці іх зацвердзіць.

Зараз Юрый Істомін разам з паплечнікамі па партыі знаходзяцца ў Навагрудскім РАУСе і не ведае, ці зможа зарэгістраваць подпісы і падаць дакументы. Міліцыя пакуль не збіраецца яго адпускаць, хоць прэтэндэнт на дэпутацкае месца папярэдзіў іх, што для рэгістрацыі ў яго засталіся лічаныя гадзіны.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства