viasna on patreon

Менск: Акруговая камісія запатрабавала ад Аляксея Янукевіча адмовіцца ад сваёй пасады па месцы працы

2008 2008-08-19T13:01:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора, 18 жніўня, падчас праверкі сапраўднасці подпісаў у Аўтазаводскай акруговай камісіі № 92 ад прэтэндэнта ў кандыдаты Аляксея Янукевіча запатрабавалі напісаць заяву, у якой ён пагаджаецца сыйсці са сваёй пасады па месцы працы ў выпадку абрання яго дэпутатам.

Кіраўнік ініцыятыўнай групы А. Янукевіча звярнуў увагу прадстаўнікоў камісіі на тое, што іх патрабаванне з'яўляецца незаконным. Паводле Артыкула 59 і Артыкула 66 Выбарчага кодэкса, пісьмовую заяву пра згоду пры абранні дэпутатам Палаты прадстаўнікоў на вызваленне ад займаемай пасады павінны пісаць толькі тыя прэтэндэнты, якія займаюць пасаду прэзідэнта, суддзі альбо з'яўляюцца дэпутатамі мясцовага Савета дэпутатаў.

- Я не разглядаю гэту сітуацыю як нейкае памкненне з боку акруговай камісіі перашкодзіць мне ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі. Гэты выпадак з'яўляецца чарговым сведчаннем таго, што ў камісіях працуюць людзі, якія не вельмі разумеюць нюансы выбарчага працэсу. Паколькі пытанне для мяне не прынцыповае, заяву такую я напісаў, - пракаментаваў сітуацыю Аляксей Янукевіч.

 Нягледзячы на тое, што ў адказ на заўвагу камісія спаслалася на Метадычныя рэкамендацыі Цэнтральнай камісіі, у апошняй таксама прызналі, што патрабаванні акруговай камісіі ў дадзеным выпадку неабгрунтаваныя.

Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства