365 прэтэндэнтаў падалі дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты
Кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў вылучыліся 365 грамадзянаў. Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік.
Ад палітычных партый вылучана 59 чалавек. Найбольшая колькасьць прэтэндэнтаў у кандыдаты ад праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі – 14 чалавек. Аб'яднаная грамадзянская партыя вылучыла 12 сяброў, апазыцыйная Партыя камуністаў Беларуская – 7, Лібэральна-дэмакратычная партыя Сяргея Гайдукевіча – 7, Партыя БНФ –6, БСДП(Грамада)-5, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці –4, Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада –2. Ад Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ і Рэспубліканскай партыі ў кандыдаты вылучаны па адным чалавеку.
41 прэтэндэнт раней зьяўляўся альбо цяпер зьяўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.
Паводле Мікалая Лазавіка, на гэты момант ніводзін з кандыдатаў не зарэгістраваны, бо праводзіцца праверка пададзеных дакумэнтаў. Рэгістрацыя кандыдатаў працягнецца да 28 жніўня.
Нагадаем, Палата прадстаўнікоў складаецца са 110 дэпутатаў.