viasna on patreon

Гарадзеншчына: Кандыдату ў дэпутаты не далі магчымасці зарэгістравацца

2008 2008-08-19T14:48:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора кандыдат на дэпутацкі мандат па Наваградскай выбарчай акрузе Юры Істомін не змог падаць сабраныя за яго подпісы на рэгістрацыю.

 

Паводле слоў Істоміна, які ёсць кіраўніком абласной структуры АГП, яго ініцыятыўная група учора ў панядзелак дабірала ў Наваградку подпісы за свайго вылучэнца. Увесь час за імі сачылі супрацоўнікі міліцыі. Калі подпісы былі дабраныя, ініцыятыўная група сабралася каб выверыць іх і падаць на рэгістрацыю. Акурат у гэты момант супрацоўнікі міліцыі затрымалі іх і адтранспартавалі ў мясцовы РАУС. Там ім сказалі, што ініцыятыўная група Істоміна займалася датэрміновай агітацыяй. На пытанне, калі і кім былі дадзеныя паўнамоцтвы міліцыянтам вырашаць што ёсць агітацыяй а што не, у РАУСе адказаць не змаглі, але патрабавалі ад затрыманых пісьмовыя тлумачэнні.

 

Адпусцілі ініцыятыўную групу і самога Істоміна толькі каля сямі гадзінаў вечара, калі зацвердзіць подпісы і падаць паперы на рэгістрацыю кандыдата ўжо не было часу.

 

“Правабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства