Полацк: Яшчэ не кандыдат, а ўжо на хвалях-FM
У газеце “Полацкі веснік” ад 19 жніўня на першай старонцы змешчана рэкламная аб’ява наступнага зместу: “Уважаемые жители Полоцка и Полоцкого района! В пятницу, 22 августа, в 12.00 в эфире радиостанции “Европа Плюс Полоцк” слушайте программу “Гость” с участием заместителя председателя Витебского облисполкома Петра Владимировича ЮЖИКА”.
Улічваючы, што П.У. Южык з’яўляецца прэтэндэнтам у кандыдаты па Полацкай гарадской выбарчай акрузе № 28, падобны выступ можна смела разглядаць як перадвыбарную агітацыю, бо раней у гэтай праграме выступалі выключна мясцовыя чыноўнікі. Палачанам упершыню за апошнія два дзесяцігоддзі прапануюць не мясцовага, а “заезжага госця”.
Радыёстанцыя “Еўропа Плюс Полацк” – адна з FM-станцый, якую людзі сапраўды слухаюць, бо большасць праграм там мае музычна-забаўляльны характар. Таму выступ на гэтай радыёстанцыі сапраўды пачуюць многія выбаршчыкі, у тым ліку вялікая колькасць моладзі. А для тых, хто па нейкіх прычынах не здолее паслухаць такую важную перадачу, “Полацкі веснік” абяцае расказаць усе падрабязнасці прамога эфіру у наступным нумары.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”