viasna on patreon

Вінцук Вячорка: "Маем доказы палітычнага характару справы Аляксандра Меха"

2008 2008-08-21T16:36:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

20 жніўня паседжаньне суду па справе кандыдата ў дэпутаты ад Партыі БНФ і адзінага сьпісу АДС Аляксандра Меха цягнулася менш за 5 хвілін. Судзьдзя перанёс паседжаньне на заўтра і запатрабаваў з акруговай выбарчай камсіі дакумэнты, якія тычацца асобы Аляксандра Меха.

Першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка, які ўчора прысутнічаў на судзе ў Кобрыне, перакананы, што гэта - яўнае пацьверджаньне палітычнага характару справы Аляксандра Меха.

"Учора супрацоўнікі прадпрыемтсва адмаўлялі палітычныя прычыны звальненьня Аляксандра Меха з працы, - кажа Вінцук Вячорка. - Нягледзячы на гэта, сёньня судзьдзя запатрабаваў дакумэнты з акруговай
выбарчай камісіі - гэта дакумэнты па рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, здадзеныя подпісы жыхароў акругі і іншыя дакумэнты. Гэта сьведчыць пра палітычны характар справы Аляксандра Меха".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства