viasna on patreon

Барысаў: Ярмошина не ўгледзела парушэнні заканадаўства ў дзеяннях выканкамаўскай газеты

2008 2008-08-21T16:57:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яшчэ 6 жніўня газета "Адзінства", заснавальнікам якой з'яўляецца Барысаўскі райвыканкам, апублікавала артыкул палкоўніка ў адстаўцы Уладзіміра Жукоўскага "Крануты ўвагай", у якой утрымоўваўся заклік "аддаць свае галасы за годнага, нястомнага працаўніка, уважлівага і клапатлівага чалавека", якім аўтар матэрыяла лічыць дзеючага дэпутата Віктара Гумінскага.

Патэнцыйны супернік Гумінскага на маючых адбыцца выбарах, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі, старшыня зарэгістраванай ва Украіне грамадскай кампаніі "За волю прадпрымальніцтва" Віктар Гарбачоў накіраваў скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію і на днях атрымаў адказ, падпісаны старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай. 

У адказе паведамляецца, што скарга Гарбачова была разгледжаная 14 жніўня на паседжанні Наглядальнага савета па кантролі за захаваннем парадку і правіл правядзення перадвыбарнай агітацыі ў сродках масавай інфармацыі пры Цэнтральнай выбарчай камісіі. Наглядальны савет вырашыў, што "артыкул У. Жукоўскага ўтрымоўвае адзнаку дзейнасці дэпутата Гумінскага і не супярэчыць выбарчаму заканадаўству". 

Па меркаванні Віктара Гарбачова, адказ Ярмошынай сведчыць аб адсутнасці роўных магчымасцяў для кандыдатаў. "Улады выкарыстоўваюць адміністрацыйны рэсурс у інтэрасах дзеючых дэпутатаў і службоўцаў", - лічыць патэнцыйны кандыдат у дэпутаты, за вылучэнне якога сабрана больш за 4,5 тысяч подпісаў барысаўчан. 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства