Баранавічы: Пачаліся “хаджэнні” з мэтай праверкі сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў
Прадстаўнікі акруговых выбарчых камісій у Баранавічах пачалі “праверку” сапраўднасці подпісаў у падтрымку незалежных кандыдатаў. Так, сябры акруговай выбарчай камісіі Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 5 пайшлі па кватэрах тых, хто паставіў подпіс у падтрымку Мікалая Чарнавуса.
“Хадакі” дапытваюцца ў выбаршчыкаў – ці насамрэч яны ставілі подпісы ў падтрымку прадпрымальніка М.Чарнавуса, просяць распісацца на асобным лісце, каб зверыць подпіс. Больш таго, -- патрабуюць, каб людзі далі пісьмовыя тлумачэнні – у які час і дзе дакладна чалавек ставіў свой подпіс за спадара Чарнавуса. Гэта насцярожвае людзей, некаторыя ў час “візітаў” членаў выбарчых камісій да іх у кватэры гавораць: “Ды я ўвогуле не пайду галасаваць!”
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”