Скаргу ў ЦВК напісаў Іван Шэга
Слонімскі прэтэндэнт на дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў здзіўлены трактоўкай сваіх паводзін з выбаршчыкамі.
Учора ён быў вымушаны звярнуцца ў акруговую выбарчую камісію, каб яе члены патлумачылі ліст, дасланы на яго імя. Адтуль вынікала, што прэтэндэнт папярэджваецца – нібыта прымушаў мясцовых інвалідаў ставіць подпісы ў сваю падтрымку.
Як патлумачыў Шэга, гэта інваліды самі звярнуліся да яго, таму што далей выносіць сваё гаротнае жыццё ўжо не могуць. Арганізацыю перасялілі ў іншае памяшканне, а грошай на рамонт не хапае. Як і не хапае шмат чаго іншага. Яму, аднак, паказалі лісты, нібыта пацвярджаючыя "сілавы" збор подпісаў – маўляў, Шэга сам прыходзіў да іх і абяцаў падтрымку, нават замежную.
– Пры той сустрэчы, – кажа Іван, – я не абяцаў падтрымкі, проста арганізаваў яе. Выклікаў журналістаў і сказаў інвалідам: гаварыце, што баліць. А яны: баімся, арганізацыю знішчаць увогуле. Тады я ім прапанаваў напісаць ліст у Адміністрацыю прэзідэнта, на што яны зноў адказалі: "баімся". Вось кароценькі сюжэт той сустрэчы.
А ў акруговай камісіі яму паказалі лісты інвалідаў: сам прыйшоў да іх і абяцаў падтрымку ўзамен подпісаў. Усе яны былі напісаны адной рукой. Запіс размовы ў камісіі Шэга запісаў на дыктафон і адрэгаваў імгненна: напісаў скаргу ў ЦВК з прылажэннем гэтага самага запісу.