viasna on patreon

Магілёўшчына: 20 дэмакратаў сабрала больш за 1000 подпісаў

2008 2008-08-25T16:13:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэта стала вядома ў выніку размовы з кіраўніком выбарчага штабу дэмакратычных сілаў вобласці Юрыем Новікавым. 

Юрый Новікаў адзначыў, што толькі чатыры ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты не здолелі сабраць неабходную колькасць подпісаў. Двое з іх з Магілёва, адзін з Бабруйска і адзін з Крычава. 

Спадар Новікаў ацэньвае шанцы на рэгістрацыю прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты скептычна. 

- Нажаль, нічога не змянілася з мінулых выбараў - камісіі засталіся ў старым складзе. Зараз усё будзе залежыць ад галоўнага рэжысёра. Там дзе шмат кандыдатаў на акругу ў мэтах эканоміі сродкаў могуць зарэгістраваць не больш двух-трох кандыдатаў і зусім неабавязкова ад апазіцыі, бо амаль на ўсіх акругах кандыдаты ад улады маюць падстрахоўку, - адзначае кіраўнік выбарчага штабу дэмакратычных сілаў Магілёўшчыны. 

Нагадаем, што першапачаткова аб сваім удзеле ў выбарах заявіла 28 дэмакратаў, а стварыць ініцыятыўныя групы па вылучэнні прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты здолелі 24 чалавекі. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства