Гародня: Мэр гораду вырашыў сустрэцца з гарадзенцамі
https://spring96.org./be/news/24062
2008
2008-08-25T16:15:00+0300
2008-08-25T16:15:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня гарвыканкаму Аляксандр Антоненка, які балатуецца па Гарадзенскай занёманскай акрузе № 49, вырашыў сёння сустрэцца з гарадзенцамі ў ЖЭСе № 20, які знаходзіцца на тэрыторыі той акругі, дзе ён збіраецца балатавацца.
Спатканне падаецца як сустрэча Аляксандра Антоненкі з жыхарамі гораду. Але жыхары не памятаюць, каб за ўвесь час знаходжання старшыні гарвыканкаму на сваёй пасадзе той выказваў такое жаданне. Таму незалежныя назіральнікі схіляюцца да думкі, што гэтая сустрэча нішто іншае, як датэрміновая агітацыя кіраўніка гораду.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”