Рэчыца: назіральнікам своечасова паведамляюць аб паседжаннях камісіі
У акруговай камісіі Рэчыцкай выбарчай акругі ў ліку назіральнікаў дзейнічаюць сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Партыі БНФ. Назіральнікам тут своечасова паведамляюць аб датах правядзення паседжанняў камісіі.
Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ул. Кошчанка у пачатку жніўня прадставіў у камісію дакумент аб накіраванні яго назіральнікам. У камісіі запісалі яго нумар тэлефону і сказалі, што напярэдадні паседжанняў будуць звязвацца. Так і зрабілі: перад чарговым паседжаннем, якое адбылося 18 жніўня, назіральніку зараней затэлефанавалі. На паседжанні камісіі Ул. Кошчанка назіраў за абмеркаваннем пытання аб завяршэнні вылучэння кандыдатаў у дэпутаты і аб пачатку працы па праверцы сапраўднасці сабраных подпісаў.
26 жніўня ў Рэчыцкай акруговай камісіі прынялі таксама дакумент ад сябра Партыі БНФ Алены Агафонавай аб накіраванні яе назіральнікам у гэтую камісію. Наступнае паседжанне камісіі, паведамілі ёй, плануецца на 27 жніўня. А. Агафонава накіравана назіральнікам ад Рады (кіруючага органа) Гомельскай абласной арганізацыі Партыі БНФ.
“Правабаронцы за свабодныя выбары”