viasna on patreon

У Інтэрнэце з'явіўся беларускі прававы сайт для дзяцей

2008 2008-08-25T17:07:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Інтэрнэце пачаў працу беларускі прававы сайт для дзяцей mir.pravo.by. Як адзначыў дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Беларусі Алег Краўцоў, гэты рэсурс прызначаны для дзяцей і падлеткаў у веку ад 6 да 16 гадоў.
Інавацыйны праект павінен спрыяць пашырэнню юрыдычных ведаў сярод дзяцей. Ён адкажа на "дарослыя" пытанні, распавядзе аб заканадаўстве Беларусі і правах грамадзян. Прававая інфармацыя падаецца на сайце ў займальнай і даступнай форме - з дапамогай гульняў.

Таксама на сайце ёсць і звычайныя інфармацыйныя раздзелы такія, як "Бібліятэка" (раздзелы: "Юрыдычная азбука", "Прававыя лабірынты", "Вандраванне ў мінулае", "Наша дзяржава - Рэспубліка Беларусь" і "Беларуская дзяржава і права ў фатаграфіях, малюнках і песнях"), "Пытанні і адказы".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства