viasna on patreon

Сябра Партыі БНФ Аляксандр Мех датэрмінова даведаўся аб сваёй рэгістрацыі кандыдатам

2008 2008-08-27T10:14:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нагадаем, што 16 жніўня Алесь Мех падаў скаргу ў Брэсцкую міжгарнізонную вайсковую пракуратуру аб перашкодах у рэалізацыі выбарчагаправа з боку Басько А.А..

З пастановы старэйшага памочніка Брэсцкага міжгарнізоннага вайсковага пракурора маёра юстыцыі Дымшы О.Е. аб адмове ва ўзбуджэньні крымінальнай справы, датаванай 21 жніўня 2008г., сябра партыі БНФ Алесь Мех датэрмінова даведаўся аб сваёй рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты. Цытуем адпаведна дакументу: “Акрамя гэтага, у бягучы час Мех зарэгістраваны ў акруговай выбарчай камісіі Кобрынскай выбарчай акругі №12 у якасьці кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4 скліканьня і якіх-небудзь скарг на парушэнні выбарчага заканадаўства з боку Меха не прыходзіла”.

Спадзяемся, што старшы памагаты не памыліўся, бо паседжаньне акруговай камісіі аб зацьверджаньні кандыдатаў будзе толькі 27 жніўня.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства