viasna on patreon

У Беларусі зарэгістравана 276 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, з іх 78 -- прадстаўнікі апазіцыі

2008 2008-08-29T12:41:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Акруговымі выбарчымі камісіямі Беларусі зарэгістравана 276 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, паведаміла "Інтэрфакс-Захад" старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

"Пасля праверкі дакументаў, якія паступілі ад 365-ці прэтэндэнтаў, акруговымі камісіямі зарэгістравана 276 кандыдатаў", - адзначыла кіраўнік беларускага ЦВК.

Пры гэтым, па словах кіраўніка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў беларускага парламента зарэгістраваныя 78 прадстаўнікоў апазіцыі з 96 падаўшых дакументы.

"Прычыны, па якіх некаторыя прадстаўнікі апазіцыі не прайшлі рэгістрацыю ў мясцовых выбарчых камісіях, - гэта праблемы са зборам подпісаў выбаршчыкаў, няправільнае запаўненне дэкларацый аб прыбытках або і то, і другое. Аднак мы з такімі высновамі не згодны і рыхтуем скаргу ў Цэнтрвыбаркам", - заявіў А.Лябедзька.

Акрамя таго, як паведаміў А.Лябедзька, "апазіцыя рыхтуе судовы зыск да выбарчых камісій з нагоды неўключэння часткі прадстаўнікоў партый ва ўчастковыя выбаркамы".

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства