viasna on patreon

Сяргей Салаш сумняваецца ў дабрасумленнасці сяброў выбарчай камісіі

2008 2008-08-29T16:52:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра Партыі БНФ Сяргей Салаш, якому адмовілі ў рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў нібы з-за вялікай колькасці фальшывых подпісаў, звярнуўся з афіцыйнай заявай у акруговую камісію па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе №63. 

Сяргей Салаш запатрабаваў азнаёміць яго з усімі без выключэння матэрыяламі праверкі, прадставіць поўны спіс імёнаў і прозвішчаў грамадзян, подпісы, якіх прызнаныя несапраўднымі, а таксама спіс імёнаў і прозвішчаў тых грамадзян, якія нібыта напісалі заявы аб адмове ад сваіх подпісаў. 

Акрамя гэтага Сяргей Салаш настойвае на тым, каб яму ў пісьмовым выглядзе прадставілі імёны і прозвішчы сяброў акруговай камісіі, якія займаліся зборам такіх заяваў. Свае патрабаванні ён тлумачыць тым, што ў яго ёсць падставы сумнявацца ў дабрасумленнасці сяброў выбарчай камісіі. 

У 2003 годзе, калі Салаш балатаваўся ў Барысаўскі гарадскі Савет дэпутатаў, яго таксама абвінавачвалі ў тым, што сярод подпісаў, сабраных у яго падтрымку, былі несапраўдныя. Аднак ужо на наступны дзень ён здолеў заручыцца распіскамі-пацверджаннямі грамадзян у тым, што яны паставілі свае подпісы за Салаша і ад сваіх подпісаў не адмаўляюцца.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства