Кандыдаты Гомельшчыны здымаюцца з выбараў
https://spring96.org./be/news/24193
2008
2008-08-29T18:07:46+0300
2008-08-29T18:07:46+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Cёньня ў Гомелі прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ, незарэгістраванай Партыі свабоды і прагрэсу і Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі заявілі, што будуць байкатаваць выбары.
Тлумачыць рэгіянальны лідэр АГП Уладзімер Кацора:
“Нашы прадстаўнікі не патрапілі ва ўчастковыя камісіі. 7 чалавек з 225 — гэта нішто. А гэта патрабаваньне было галоўнай умовай нашага далейшага ўдзелу ў выбарах. І цяпер вось ідзе паседжаньне правага крыла рэгіянальнай кааліцыі. Прысутнічаюць як зарэгістраваныя ўжо кандыдаты, так і не зарэгістраваныя вылучэнцы ад АДС. Тут таксама сябры акруговых камісіяў, каго раней уключылі. Наша рашэньне — адклікаем усіх сябраў акруговых камісіяў. А тыя кандыдаты, якія зарэгістраваныя, здымуцца”.