viasna on patreon

Верасень: ізноў адлічэньні

2008 2008-09-01T12:27:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывісту Полацкай філіі "Маладога Фронту" Міколу Дземідзенку паведамілі, што ён будзе адлічаны з гістарычнага факультэту Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Як распавёў Мікола, выключыць яго плянуюць за нібыта ня зданы іспыт. "Іспыт я здаў яшчэ на пачатку лета падчас апошняй сэсіі, - кажа М.Дземідзенка. – Але па дадзенай дысцыпліне ў мяне заўсёды былі вышэйшыя адзнакі, таму 6 ці 7 балаў мяне не задавальнялі, і выкладчык дазволіў мне пераздаць іспыт у жніўні".

 

Па словах Міколы Дземідзенкі, іспыт ён пераздаў, але ўжо іншаму выкладчыку. Працу Міколы правяраў асабіста намесьнік дэкана.

Што дзіўна, Мікола — адзін з найлепшых вучняў — стаўся адзіным студэнтам з 40, які атрымаў незадавальняючую адзнаку за пісьмовы іспыт. "Працу маю мне паглядзець не дазволілі", - адзначае Мікола.

Варта дадаць, што Міколу Дземідзенку, аднаму з самых яскравых рэгіянальных актывістаў, арганізатару разнастайных флэш-мобаў і акцый, і раней пагражалі выключэннем за палітычную дзейнасць. Зімою з Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэта была таксама адлічана Кацярына Салаўёва, паведамляе прэс-служба МФ

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства