viasna on patreon

Назіральнік ад СНД не ведае пра Карму і Рагачоў

2008 2008-09-01T15:08:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каардынатар місіі назіральнікаў СНД па Гомельскай вобласці Іван Катлабай 29 жніўня заявіў журналістам, што ў Гомельскай вобласці “няма ніводнай акругі, дзе будзе адсутнічаць канкурэнцыя паміж кандыдатамі ў дэпутаты, а гэта значыць, што ў выбаршчыкаў будзе выбар”. Ні тое І. Катлабай кепска разабраўся з геаграфіяй Гомельшчыны, ні тое не валодае інфармацыяй. 

Таму што ў Рагачоўскай выбарчай акрузе сітуацыя як раз адваротная: тут зарэгістраваны ўсяго адзін кандыдат. Гэта – прадстаўнік улады Уладзімір Міхасёў, начальнік упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта. Акруга ўключае ў сябе Кармянскі і Рагачоўскі раёны Гомельскай вобласці. 

Цытату з заявы І. Катлабая прывяло дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА. Фарміраванне акруговых і участковых камісій і рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты прыйшлі дакладна ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, зрабіў выснову СНДэшны назіральнік.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства