Гомельшчына: На вёсцы "палітінфармуюць"
У сельскіх выканкамаў ёсць адмысловая форма працы з грамадзянамі - адзіныя дні інфармавання. З набліжэннем выбараў гэтыя дні інфармавання становяцца ўсё больш падобныя на адзінае палітагітаванне.
Гэтак, Рагінскі сельскі выканкам (Буда-Кашалёўскі раён Гомельскай вобласці) да пачатку датэрміновага галасавання плануе "адукаваць" вяскоўцаў на тэму "Грамадска-палітычная і сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Беларусі напярэдадні парламенцкіх выбараў".
Паведамленне аб гэтым размешчана на інфармацыйным стэндзе перад мясцовай дзяржаўнай крамай. На гэтым стэндзе таксама можна знайсці імёны і прозвішчы "нашых дэпутатаў", сярод якіх ёсць і Уладзімір Кужанаў - дэпутат цяперашняга парламента і кандыдат на крэсла ў новым парламенце.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"