Гарадзеншчына: Ірына Вештард дамагаецца справядлівасці
Не зарэгістраваная Смаргонскай акруговай камісіяй №59 у якасці кандыдата ў дэпутаты Ірына Вештард, якая прадстаўляе партыю БСДП (Г) і кааліцыю аб’яднаных дэмакратычных сілаў на Гарадзеншчыне, накіравала скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію.
Ірына Вештард звяртае ўвагу вышэйшай інстанцыі на тое, што ёй было падана ў Смаргонскую акруговую камісію 1098 подпісаў. Па сцверджанні камісіі адзін са зборшчыкаў подпісаў Валерый Бурдо фальсіфікаваў каля 70 подпісаў. Ірына Вештард лічыць, што ў такім разе акруговая камісія мусіла прыняць рашэнне пра перадачу гэтых подпісаў ў адпаведныя органы для правядзеньня праверкі і прыняцця рашэньня пра законнасць дзеянняў Валерыя Бурдо. Але камісія гэтага не зрабіла і таму, на думку Ірыны Вештард, нерэгістрацыя яе ў якасьці кандыдата - незаконная. Ірына Вештард лічыць, што яе мусяць аднавіць і даць шанец працягваць барацьбу далей.
“Правабаронцы за свабодныя выбары”