Слонім: Іван Шэга патрабуе выканання закона
Кандыдат у дэпутаты па Слонімскай выбарчай акрузе №58, сябра Партыі БНФ Іван Шэга накіраваў у акруговую камісію, а таксама ў ЦВК заяву, у якой настойліва звяртае ўвагу на той факт, што ў Слоніме рашэннем раённага выканаўчага камітэту ўсе ўчастковыя камісіі сфармаваныя па вытворчым прынцыпе: кіраўнікі прадпрыемства плюс іх падначаленыя. У той жа час ніхто з дэмакратычных вылучэнцаў у камісіі не патрапіў.
Іван Шэга пакрэслівае, што ўсе старшыні камісій фактычна падпарадкаваны старшыні райвыканкаму – Мечыславу Касцюку – які з’яўляецца адным з кандыдатаў у дэпутаты. Такім чынам, па меркаванні І. Шэга, падрыхтаваныя магчымасці для фальшавання падліку галасоў на ягоную карысць.
Кандыдат прапануе строга папярэдзіць старшыняў і сакратароў участковых камісій пра недапушчальнасць фальсіфікацый пры падліку галасоў, а таксама патрабуе пісьмовых гарантыяў для паўнацэннай працы назіральнікаў на ўчастках пад час галасавання і падліку галасоў.
У выпадку ігнаравання законных патрабаванняў, Іван Шэга пакідае за сабой права на вядзенне агітацыйнай кампаніі за байкот выбараў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”