Віцебск: Загучалі заклікі галасаваць датэрмінова
Віцебская абласная газета "Народнае слова" (заснавальнікі -- Віцебскі абласны Савет дэпутатаў і абласны выканаўчы камітэт) на першай старонцы №102 ад 04.09.08г. заклікала выбаршчыкаў без тлумачэння прычын замест абвешчанай даты галасавання 28 верасня прагаласаваць датэрмінова з 23 па 27 верасня.
Заклікала галасаваць датэрмінова ў №102 ад 04.09.08г. і іншая абласная газета "Віцебскі рабочы" (заснавальнік -- Віцебскі аблвыканкам).
Без тлумачэння прычын галасаваць датэрмінова неаднаразова заклікала і абласное радыё.
2 верасня галасаваць датэрмінова заклікалі на пашыранай нарадзе ветэранскага актыву вобласці, прапрэзідэнцкіх аб'яднанняў КПБ, "Белая Русь", БРСМ, прафсаюзаў, асацыяцыі былых малалетніх вязняў, Беларускага фонду міру. А гэта вялікі пласт выбаршчыкаў, толькі ветэранаў у вобласці 350 тысяч.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"