Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца
Гэтая абуральная (калі не назваць яе трагікамічнай) гісторыя пачалася пасля таго, як супрацоўнікі Мазырскага ААТ “Беларускабель” нечакана для сябе даведаліся, што яны нібыта вылучылі ў склад акруговай выбарчай камісіі па Мазырскай выбарчай акрузе №42 сваім працоўным калектывам намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце Навіцкага І.Р.
Мазырскі праваабаронца, начальнік тэхнічнага аддзела ААТ “Беларускабель” Уладзімір Целяпун звярнуўся з нагоды неправамернага ўключэння ў акруговую камісію спадара Навіцкага ў ЦВК і Генеральную пракуратуру. У сваім звароце праваабаронца адзначыў, што ніякага сходу, канферэнцыі прадпрыемства ці ягоных структурных падраздзяленняў па вылучэнні ў склад як акруговых, так і участковых камісіяў на “Беларускабелі” не праводзілася.
Пасля гэтага звароту ў ЦВК і Генеральную пракуратуру на заводзе пачалася валтузня па напісанні заднім чыслом пратаколаў сходаў па вылучэнні дэлегатаў на канферэнцыю і самаго пратаколу канферэнцыі. Гэтыя ілжэ-паперы былі накіраваныя ў ЦВК.
У сваю чаргу Цэнтральная камісія прадстаўленыя ілжэ-дадзеныя ўнесла ў свой адказ У. Целяпуну (адказ падпісаны Л. Ярмошынай). Паведамленне спадарыні Ярмошынай варта размясціць амаль не скарачаючы, паколькі выкладзеныя дадзеныя аказаліся цікавымі не толькі праваабаронцу, але і рабочым прадпрыемства, якія нібыта ва ўсім гэтым удзельнічалі.
Такім чынам, па сцверджанні ЦВК, “Кандидатура Новицкого И.Р. была выдвинута в состав окружной избирательной комиссии 30 июня 2008 года на конференции трудового коллектива ОАО «Беларускабель». Для проведения конференции в ОАО «Беларускабель» был издан приказ №418 от 28.06.2008 года, в котором указаны цель, дата, время и место ее проведения, определены порядок информирования работников трудового коллектива о конференции, порядок проведения собраний структурных подразделений по выдвижению делегатов для участия в конференции, а также определена норма представительства от структурных подразделений организации для участия в конференции. В этот же день, 28 июня 2008 года состоялись собрания структурных подразделений, и по результатам их проведения подготовлены соответствующие протоколы. Для участия в конференции был избран 151 делегат.
Конференция трудового коллектива ОАО «Беларускабель» состоялась в установленные сроки с участием необходимого количества делегатов (присутствовало 125 делегатов, что составляет 83% от числа избранных делегатов). Поскольку число участников превысило 2/3 общего состава делегатов, в соответствии со статьей 35 Избирательного кодекса Республики Беларусь конференция ОАО «Беларускабель», состоявшаяся 30 июня 2008 года по выдвижению кандидатуры в состав окружной избирательной комиссии, считается правомочной. Решение конференции трудового коллектива о выдвижении Новицкого И.Р. в состав окружной избирательной комиссии было принято большинством голосов («за» 124 человека при одном воздержавшемся). По результатам проведения конференции подготовлен протокол, оформленный в соответствии с требованиями Избирательного кодекса Республики Беларусь.
На основании изложенного Центральная комиссия не усматривает нарушений избирательного законодательства при выдвижении Новицкого И.Р. в состав окружной избирательной комиссии Мозырского избирательного округа №42. Ваше утверждение об отсутствии материалов о выдвижении делегатов на конференцию от структурных подразделений трудового коллектива ОАО «Беларускабель», приказа о проведении конференции, а также материалов самой конференции является голословным и не соответствует истине».
Спадар Целяпун, атрымаўшы гэты ліст з ЦВК, размножыў яго і распаўсюдзіў сярод супрацоўнікаў прадпрыемства з допісам вызначыць: “Кто из нас голословен: Телепун или Ермошина?”.
Ня толькі здіўленне, але і абурэнне выклікала у работнікаў ААТ “Беларускабель” меркаванне спадарыні Ярмошынай. Што ж іх так абурыла? А тое, што толькі з адказу старшыні ЦВК Л. М. Ярмошынай яны даведаліся аб сваім “выбары” як саміх дэлегатаў канферэнцыі, так і вылучэнні Навіцкага І.Р. (які яшчэ і году не працуе на прадпрыемстве) у склад акурговай выбарчай камісіі!!!
Сваім адказам спадарыня Ярмошына яскрава паказала усім работнікам ААТ “Беларускабель” іх месца ў выбарчым працэсе. Яны зразумелі, што такім жа чынам, без іх удзелу, праходзяць і самі выбары дэпутатаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”