Брэст: Дзе кандыдатам сустрэцца з выбаршчыкамі?
Пасля запісу выступаў кандыдатаў у дэпутаты на Брэсцкім телебачанні і радыё паўстала другое пытанне: дзе ім можна сустрэцца са сваімі выбаршчыкамі, каб больш даходліва і шырока растлумачыць свае погляды і меркаванні, шляхі вырашэння палітычных і сацыяльна-эканамічных праблем Беларусі.
У размове са старшынёй БСДП (Грамада) Анатолем Ляўковічам, які балатуецца па Брэсцкай Заходняй выбарчай акрузе №1, высвятлілася, што застаецца толькі спадзявацца на сустрэчы з людзьмі на вуліцах. Акруговая камісіія не склала аніякага плану сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі. "Падключайце "адміністратыўны рэсурс", - жартаўліва і сваечасова параіў ён кіраўніку адміністрацыі Ленінскага раёна абласнога цэнтра Міхаілу Еўтуху.
Патэлефанавалі ў раённы аддзел адукацыі, мяркуючы, што там, як у былыя часы, распрацаваны план правядзення ў школах так званых "бацькоўскіх сходаў", але і там нічога не рухалася.
Затое галоўнаму канкурэнту Ляўковіча, беспартыйнаму дэпутату Палаты прадстаўнікоў Алегу Вялічку пашанцавала. Былы галоўны дктар гарадской бальніцы, карыстаючыся негалоснай падтрымкай кіраўніцтва ўпраўлення аховы здароў'я аблвыканкаму, можа сустракацца колькі зможа і са сваім працоўным калектывам, і з любым іншым. Плюс да таго ён, як дэпутат, маючы свой кабінет у будынку раёнай адміністрацыі, можа весці прыём грамадзянаў і між іншым прадстаўляць сваю праграму ужо як кандыдат ў дэпутаты.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”