viasna on patreon

Барысаў: Кандыдат вырашае канфлікт падатакавікоў з прадпрымальнікамі

2008 2008-09-05T13:09:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра аўтарытэт кандыдата ў дэпутаты па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №62 Віктара Гарбачова ў прадпрымальнікаў сведчыць тое, што канфліктную сітуацыю, якая склалася на адным з рынкаў Барысава 3 верасня паміж прадстаўнікамі падатковай інспекцыі з Лагойска і гаспадыняй адной з гандлёвых палатак, запрасілі вырашыць менавіта яго. 

Прадпрымальнікі, якія гандлююць на рынку, спынілі сваю працу і не распачыналі яе на працягу гадзіны з паловай, пакуль перамовы паміж канфліктуючымі бакамі ў адміністрацыі рынку з удзелам кандыдата ў дэпутаты Гарбачова не завяршыліся разумным кампрамісам.

Па словах Віктара Гарбачова, тое, што здарылася, вельмі  паказальна: у прадпрымальніцкай сферы спакою няма, людзі нярвуюцца, бо нават бліжэйшая будучыня ў іх вельмі зыбкая. Аднак не толькі прадпрымальнікі, але і простыя працоўныя даўно ўжо стаміліся ад хлусні. Афіцыйная прапаганда і рэальнае жыццё моцна разыходзяцца паміж сабой. Нават пенсіянеры - найбольш кансерватыўныя выбаршчыкі - адкрыта выказваюць сваю незадаволенасць ростам цэнаў і коштам камунальных паслуг.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства