viasna on patreon

Светлагорск: актывісты дэмакратычных сіл абмеркавалі ход выбарчай кампаніі

2008 2008-09-08T15:18:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Светлагорску прайшла сустрэча мясцовых прадстаўнікоў дэмакратычных сіл, на якой абмеркаваны ход кампаніі па выбарах у Палату прадстаўнікоў. На сустрэчу былі запрошаны актывісты, якія падчас выбараў займаюцца рознымі накірункамі дзейнасці. Удзельнікі сустрэчы адзначылі, што афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі прапагандуюць толькі кандыдата ад улады.

 

У сустрэчы, якая адбылася 5 верасня, удзельнічалі кандыдат у дэпутаты па Светлагорскай выбарчай акрузе Сяргей Дайнека, яго давераныя асобы, назіральнік у акруговай выбарчай камісіі Вадзім Болбас, удзельнікі назірання і інфармацыйнай кампаніі. Прысутнічалі таксама ўдзельнікі ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдата ў дэпутаты на чале са Святланай Міхальчанкай і асобы, якія  былі вылучаныя ва участковыя выбарчыя камісіі.

 

Прысутныя абмеркавалі вынікі першых двух месяцаў падрыхтоўкі да выбараў – ад іх абвяшчэння да рэгістрацыі кандыдатаў і пачатку агітацыі. Былі закрануты таксама пытанні ўзаемадзеяння на верасень – заключны месяц кампаніі. Выступоўцы адзначалі, што агітацыя праходзіць у неспрыяльных для дэмакратычнага кандыдата ўмовах – мясцовыя афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі рэгулярна публікуюць матэрыялы, якія прапагандуюць толькі кандыдата ад улады Валянціну Кавалёву.

 

Сяргей Дайнека ўрачыста ўручыў пасведчанні сваім давераным асобам. На меркаванне ўдзельнікаў, сустрэча спрыяла развіццю супрацоўніцтва паміж актывістамі, якія з’яўляюцца сябрамі розных палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў дэмакратычнага накірунку.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства