Баранавічы: Пададзеныя дзве заяўкі на правядзенне пікетаў
https://spring96.org./be/news/24449
2008
2008-09-08T17:34:58+0300
2008-09-08T17:34:58+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Адразу дзве заяўкі на правядзенне пікетаў у сувязі з несправядлівым правядзеннем перадвыбарчае кампаніі накіравалі ў Баранавіцкі гарвыканкам жыхары гэтага горада. Людзі хочуць выказаць свой пратэст супраць таго, што не зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты іх паплечнік, пісьменнік, доктар хуткай дапамогі, сябра ПКБ Аляксандр Галькевіч, які збіраўся балатавацца па Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 6.
Віктар Цяпін падаў у выканкам заяўку, каб улады дазволілі пікет да дзесяці чалавек 17 верасня ў маладым парку – традыцыйным месцы збору дэмакратаў. А Рыгор Дружынін хоча выказваць свой пратэст адзін з прыступкаў гарвыканкама, але ўжо на наступны дзень, 18 верасня.
“Правабаронцы за свабодныя выбары”