viasna on patreon

БАЖ прадставіў чарговы маніторынг СМІ

2008 2008-09-10T10:15:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ancipenka.jpg

9 верасня эксперты Беларускай асацыяцыі журналістаў на прэс-канферэнцыі прадставілі чарговы аналітычны даклад па маніторынгу асвятленьня выбараў у сродках масавай інфармацыі.

Вынікі маніторынгу можна акрэсліць цытатай з класікі: «Театр уж полон, ложи блещут». Менавіта да тэатральнай лексікі звяртаўся  медыя-эксперт Алесь Анціпенка (на здымку) падчас сустрэчы з журналістамі, адзначаючы, што ў гэтай выбарчай кампаніі ёсць «рэжысёры», «работнікі с­цэны», але бракуе галоўнага – «актораў». Адсутнасць «актораў»- кандыдатаў на выбарчай «сцэне» дзяржаўныя медыя спрабуюць кампенсаваць штучнай карцінкай «ціхіх выбараў», пераключаючы ўвагу беларускіх грамадзян з праблемы неабходнасці зрабіць выбар на «мирный созидательный труд».

З вынікамі маніторынгу, які ахоплівае перыяд з перыяд з 23 жніўня па 5 верасня, можна азнаёміцца тут

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства