viasna on patreon

У Брэсце затрымалі Яўгена Сашко

2008 2008-09-10T16:44:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёння  10 верасня ў Брэсце на вуліцы Янкі Купалы, пад час разносу лістоў падзякі ад Дзмітрыя Шыманскага, быў затрыманы сябра ініцыятыўнай групы кандыдата Яўген Сашко.

На працягу паўгадзіны міліцыянты пратрымалі хлопца ў машыне, але, не знайшоўшы нічога супрацьзаконнага ў яго дзеяннях, адпусцілі. Бо ўсе лісты падзякі былі афіцыйна надрукаваныя з выходнымі дадзенымі і былі канкрэтна накіраваны жыхарам горада, якія паставілі свой подпіс за вылучэнне Шыманскага кандыдатам на парламенцкіх выбарах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства