Віцебск: Агітатара затрымлівалі з аўтаматамі
Раніцай 10 верасня Сенненскі РАУС правёў на галоўпаштамце райцэнтра спецаперацыю па ўзброеным захопе "злачынцы."
"Злачынца" раздаваў выбаршчыкам газету "Таварыш" і агітаваў за яе галоўнага рэдактара Сяргея Вазняка - кандыдата ў дэпутаты па Сенненскай выбарчай акрузе № 30 (Ліозненскі, Сенненскі, Талачынскі раёны).
Затрыманым аказаўся камуніст Мікалай Петрушэнка (ПКБ) -- выбаршчык гэтай акругі. На просьбу апошняга да супрацоўнікаў міліцыі паведаміць прычыну затрымання, сенненскія ахоўнікі парадку, узброеныя аўтаматычнай зброяй з поўным боекамплектам, адказалі: "Дзяжурны па РАУС загадаў".
Калі ў райаддзелаўскае міліцэйскае начальства ўбачыла журналісцкае пасведчанне Петрушэнкі, зрываючы на хаду бейджыкі з уласнымі прозвішчамі, разбеглася. А дзяжурны па РАУС адправадзіў агітатара-камуніста на ўсе чатыры бакі.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"