viasna on patreon

Лунінец: Кандыдату – вайскоўцу тэрміновай службы прадстаўлены адпачынак на час агітацыі

2008 2008-09-15T12:21:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Для сябра Партыі БНФ Віталя Каратыша, які вылучаецца па Лунінецкай выбарчай акрузе №13, нягледзячы на “нешчаслівы” нумар акругі, цяперашні час у палітыцы вельмі знакавы.

Упершыню кандыдатам у дэпутаты зарэгістраваны вайскоўца тэрміновай службы, пра што паведамляла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Ён трапіў у лік прэтэндэнтаў шляхам збору подпісаў, сабраўшы больш за тысячу галасоў. Паколькі ў выбарчым заканадаўстве не прапісана пытанне ўдзелу такіх вайскоўцаў у агітацыйнай кампаніі, Цэнтрвыбаркам выдаў спецыяльнае тлумачэнне Міністэрству абароны Беларусі - і на час агітацыйнай кампаніі Каратышу далі адпачынак - з 28 жніўня да 28 верасня уключна. Ён павіны з'явіца ў сваёй ракетнай частцы да адбоя 29-га.

Зараз Віталь Каратыш разам з сябрамі сваёй ініцыятыўнай групы вядзе агітацыйную працу. Паколькі акруговая камісія не мае адзінага плана сустрэч усіх кандыдатоў з выбаршчыкамі, актывіст склаў асабісты план і ўзгадніў яго з камісіяй. Ужо адбылася яго сустрэча с выбаршчыкамі ў Лунінецкім ДК, праведзены запіс на Берасцейскім тэлебачанні. Запланаваны яго сустрэчы па раёну - у вясковых клубах, на прадпрыемствах. Галоўны канкурэнт Віталя Каратыша ад "улады" - цяперашні дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ларыса Вершаловіч, якая вылучаецца ў другі раз. Асабняком ідзе Дзмітрый Анатольявіч Мядзведз'еў (не блытайце з прэзідэнтам Расеі - яго поўным цёскам). Гэта настаўнік Мікашэвіцкай гімназіі. Чацвёртым кандыдатам у дэпутаты ідзе начальнік юрыдычнай службы вайскавой часці Вячаслаў Мельянец.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства