viasna on patreon

Дэпутат Кучынскі: "Іншыя кандыдаты змогуць перамагчы, калі толькі падменяць вынікі галасавання"

2008 2008-09-15T12:48:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Кобрынскім Доме культуры прайшла запланаваная сустрэча кандыдатаў у дэпутаты з выбаршчыкамі Кобрынскай выбарчай акругі №12, якіх было каля 100 чалавек. У сустрэчы прымалі удзел кандыдат ад АДС Аляксандр Мех, цяперашні дэпутат Палаты прадстаўнікоў Віктар Кучынскі, генеральны дырэктар ЗАТ "Аптімалсэрвіс" Аляксандр Зазуля і дырэктар замежнага прыватнага лячэбна-аздараўленчага прадпрыемства.

В.Кучынскі, які ў дэпутатах без перапынку ужо 18 гадоў, крытыкаваў А.Зазулю, на якога на гэты "паставілі" абласная і раённая ўлады (пра гэта сведчаць шматлікія надрукаваныя артыкулы пра яго ў афіцыйных абласных газетах "Зара" і "Народная трыбуна”). Ён казаў, што Зазуля у якасці дэпутата Брэсцкага Савета дэпутатаў, ў якім ён два скліканні, слаба працаваў на вырашэннем тутэйшых праблем і зусім мала зрабіў для жыхароў Кобрыншчыны. Адсюль ідзе яго некампетентнасць і "словаблудзе". Размова Кучынскага была напоўнена такімі выразамі: "На сёняшні дзень у нашым горадзе нічога не трэба зменяць", "Вы што супраць палітыкі прэзідэнта і ўрада?", "Іншыя кандыдаты змогуць перамагчы на выбарах, калі толькі падменяць вынікі галасавання". В.Кучынскі спаслаўся на тое, што ў якасці дэпутата прыняў па асабістых і грамадскіх пытаннях 1936 чалавек і што Кобрыну былі прысвечаны дзесяткі яго выступаў у парламенце. Пры гэтым прызнаў, што у параўнанні з папярэднімі парламенцкімі выбарамі прамысловы патэнцыял Кобрына скараціўся ў 4 разы.

Аднак В.Кучынскі вымушаны быў канстатаваць, што не павіна быць аданапалярнага свету, як і аднапалярных кандыдатаў і што ніхто не павінны ўмешвацца ў выбарчыя пытанні, што павінен перамагчы самы дастойны, які будзе прадстаўляць у парламенце інтарэсы Кобрына. На пытанне, чаму ён, калі такі сумленны, не ўступіўся за Меха, калі яго звольнілі з працы, Кучынскі адказаў фармальна: маўла, раіў Меху напісаць на яго імя адпаведную заяву, але так і не атрымаў яе.

Калі настала чарга выступіць прадстаўніку апазіцыі Аляксандру Меху, той папрасіў застацца ў залі Віктара Кучынскага, каб ён адказаў на яго пытанні, апошні спаслаўся, што ў яго шмат сустрэч у іншых месцаў і пакінуў залу са сваімі прыхільнікамі.

Мех прапанаваў выбаршчыкам, каб выбары прайшлі максімальна адкрата і празрыста, стаць грамапдскімі назіральнікамі і абяцаў аформіць на жадаючых адпаведныя дакументы. Сказаў, што ягоная праграма надрукавана ў мясцовай газеце "Кобрынскі веснік" і што за яго паставілі свае подпісы 4095 чалавек. Аляксандр Мех між справай пажартаваў над вулічнай расцяжкай у Кобрыне: "Жыць у прыгажосці і дабрабыце - наш лад жыцця". Спытаў, ці ведаюць гараджане, што за домік пабудаваны ў ахоўваемай паркавай зоне ў той час, калі ў горадзе за апошія гады не ўзводзіцца бесплатнае сацыяльнае жыллё?

У сваім выступе яго давераная асоба, старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі адзначыў, што ўвогуле нельга быць ва ўладзе занадта доўга, як Кучынскі, які ў парламенце з 1990 года.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства