viasna on patreon

Баранавічы: Артыкул у газеце заклікае да датэрміновага галасавання

2008 2008-09-15T16:52:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У дзяржаўнай газеце “Ляхавіцкі веснік” (№ 71 за 13.09.08 г.) з’явіўся артыкул, які фактычна заклікае да датэрміновага галасавання грамадзян. Артыкул распавядае, што практыка датэрміновага галасавання распаўсёджаная ва ўсім свеце. Праўда, матэрыял супярэчыць сам сабе, бо далей там гаворыцца, што гэта патрэбна, “Калі чалавек у дзень выбараў знаходзіцца далёка за межамі сваёй акругі...”.

 

Як вядома, у Беларусі ўжо колькі год прымушаюць людзей галасаваць датэрмінова, падганяюць да заводскіх прахадных аўтобусы і вязуць народ на ўчасткі і нават даюць адгулы за датэрміновае галасаванне.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства