Інфармацыйны цэнтр ЦВК Беларусі адкрыецца 26 верасня
Прэзентацыя інфармацыйнага цэнтра Цэнтравыбаркаму Беларусі адбудзецца 26 верасня ў Менску ў Палацы Рэспублікі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў.
Дзейнасць інфармацыйнага цэнтра ў першую чаргу прызначаная для журналістаў і міжнародных назіральнікаў, якія змогуць атрымліваць аператыўную інфармацыю аб выніках галасавання і яўцы выбаршчыкаў у рэжыме рэальнага часу. Яна будзе дэманстравацца на ўсталяваных у зале маніторах.
У цэнтры будуць створаныя ўсе неабходныя ўмовы для працы журналістаў: падлучаны Інтэрнэт, прадстаўленыя тэлефоны. Прадстаўнікі СМІ атрымаюць магчымасць не толькі хутка атрымліваць інфармацыю аб ходзе галасавання, але і аператыўна перадаваць яе.