viasna on patreon

Берасце: Выбарчыя участкі не падрыхтаваныя да выбараў

2008 2008-09-17T14:06:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адсутнасць наглядных агітацыйных матэрыялаў на некаторых выбарчых участках горада Берасця сведчыць пра непадрыхтаванасць камісій да выбараў.

 

Адпаведна Каляндарнаму плану па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў 28 верасня 2008 года, выбарчыя участкі павінны быць падрыхтаванымі за 14 дзён да выбараў. Гэта значыць, што з 13 верасня 2008 года стэнды з інфармацыйнымі матэрыяламі пра кандыдатаў у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ чацвёртага склікання павінны быць аформленыя.

 

У Берасці на выбарчым участку для галасавання № 1, які размяшчаецца ў інтэрнаце фабрыкі “Надзея”, няма агітацыйных плакатаў кандыдатаў. Пры наведванні участка для галасавання выбарчая камісія не працавала ў вызначаны час. На пытанне грамадзяніна “Чаму камісія зачыненая?” камендант інтэрнату адказала, што калі некаму камісія патрэбна, то побач знаходзіцца некалькі камісій, якія зараз працуюць.

 

На выбарчым участку № 33 таксама адсутнічаюць патрэбныя для працы выбарчай камісіі матэрыялы - такія як наглядныя агітацыйныя плакаты з інфармацыяй пра кандыдатаў, спісы складу выбарчых камісій.

 

“Правабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства