Гародня: кожная вахцёрка можа кіраваць выбарчым працэсам
Сёння, 17 кастрычніка, актывіст гарадской арганізацыі АГП Алег Калінкоў развешваў па пад’ездах і на дошках аб’яваў абвесткі пра тое, што ўвечары павінна адбыцца сустрэча з кандыдатам у дэпутаты Яраславам Раманчуком.
Калі ён зьявіўся ў інтэрнаце мясцовага аграрнага універсітэту па вуліцы Брыкеля-7 і хацеў размясьціць інфармацыю на дошцы аб’яваў, вахцёрка катэгарычна яму ў гэтым адмовіла, сказаўшы, што прадстаўніка “ад фронту” (!) яна ў будынак не пусціць. Па яе словах такое распараджэнне аддаў іншы кандыдат у дэпутаты Сяргей Маскевіч, цяперашні дэпутат “палаткі”. Пасля гэтага Алег Калінкоў выклікаў міліцыю. Прыехаўшыя міліцыянты доўга разбіраліся і ўрэшце канфлікт нібыта быў вычарпаны. Прадстаўнік АГП павесіў абвестку на дошцы аб’яваў. Калі ж ён зайшоў у інтэрнат праз паўгадзіны, абвестка была ўжо садраная. Калінкоў паўторна выклікаў міліцыю. На гэты раз вахцёрка Ганна Якімчык заявіла, што Алег Калінкоў яе абражаў. У выніку Алег Калінкоў і вахцёрка напісалі адпаведныя заявы ў міліцыю.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”