viasna on patreon

Гародня: Роўнымі ўмовамі і не пахне

2008 2008-09-17T17:54:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў кандыдат у дэпутаты ад АДС па Гарадзенскай сельскай акрузе № 52 Віктар Падчыненкаў, яму патэлефанавалі выбаршчыки і далі звесткі, што ў інтэрнаце ТЭЦ-2 адбудзецца незаяўленая сустрэча з яго апанентам ад улады Мікалаем Гарбачонкам. Калі Віктар Падчыненкаў прыйшоў на гэтую сустрэчу то сябры акруговай камісіі сказалі, што ніякой сустрэчы не будзе. Але тут нечакана з’явіўся сам Гарбачонак. Убачыўшы канкурэнта ад апазіцыі ён разыграў з сябрамі камісіі сцэну, нібыта падаваў заяўку на сустрэчу але нехта яе не данёс і паспяшаўся з’ехаць, пакінуўшы прыйшоўшых на сустрэчу выбаршчыкаў.

Гэта не адзіны факт правядзення такіх тайных сустрэчаў. Як паведамілі Віктару Падчыненкаву выбаршчыкі, у вёсцы Азёры на сустрэчу з Гарбачонкам людзей прывозілі з палёў у працоўны час.

 “Правабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства