viasna on patreon

29 сябраў участковых камісій на адной акрузе вылучаныя незаконна

2008 2008-09-16T17:53:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Шэраг парушэньняў зафіксавана падчас выбарчай кампаніі на Салігорскай сельскай акрузе №76. Дваццаць дзевяць чалавек, вылучаных у склад выбарчай камісіі ад працоўых калектываў, на самой справе не зьяўляюцца супрацоўнікамі тых калектываў, якія іх вылучаюць, - паведаміў прэсавай службе аргкамітэту па стварэньні БХД Віктар Віктаравіч Дашкевіч, які зьяўляецца назіральнікам на названай акрузе.

Так, напрыклад, на Лясноўскім участаку № 8  Жылка І.У., які працуе настаўнікам у мяцовай школе, у выбарчую камісію вылучаўся ад працоўнага калектыва малочна-таварнай фермы. На Грозаўскім участку №1 Ліннік Л.А, бугалтар калгаснай канторы, вылучалася таксама ад працоўнага калектыва малочна-таварнай фермы.

Віктар Віктаравіч расказаў, што такім шляхам на Салігорскай сельскай акрузе № 76 у выбарчую камісію было вылучана 29 чалавек: загадчыца філіяла ашчадбанка – ад малочна-таварнай фермы,  загадчыца дзіцячага сада – ад  калектыва свінатаварнай фермы, супрацоўніца сельсавату – ад калектыва трактарыстаў-машыністаў, загадчыца бібліятэкі – ад лякарні. На некаторых участках такіх вылучэнцаў было па 5 чалавек.

Пасьля выкрыцьця гэтых парушэнняў мясцовыя ўлады адмянілі сваё рашэнне і тут жа прынялі другое: сябраў выбарчай камісіі аформілі як вылучэнцаў ад грамадзян шляхам падачы заяваў. Па словах Віктара
Віктаравіча большасьць сябраў камісіі не пражываюць на замацаванай за ўчасткам тэрыторыі, а заявы з подпісамі жыхароў, якія нібыта прасілі вылучыць гэтых людзей у камісію, назіральніку не дазволілі паглядзець нават пасьля пісьмовых просьбаў. Да таго ж, яму не даюць інфармацыі пра сустрэчы з кандыдатамі.

Салігорскі суд адмовіўся разглядаць скргу аб парушэннях на дадзенай акрузе. Скарга будзе разглядацца ў Абласным судзе 22 верасня а 10 гадзіне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства