viasna on patreon

Мазыр: На стэнды для агітацыі кандыдатаў няма сродкаў

2008 2008-09-18T15:58:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнікам Наздрой П.І. на паседжанні Мазырскай акруговай выбарчай камісіі было паднята пытанне, чаму не ўсталяваны месцы для размяшчэння агітацыйных матэрыалаў згодна Рашэння Мазырскага райвыканкама №924 ад 12.08.2008 г. старшыня каміссіі Пашынскі М.М. (ён жа Кіраўнік справамі райвыканкама) адказаў, што на ўсталяванне вулічных стэндаў  намя грошай  і што агітацыйныя матэрыялы будуць размешчаны непасрэдна на выбарчых участках.

 

Мабыць з гэтай нагоды кандыдат у дэпутаты Я. А. Арцюшэнка, намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансам Мазырскага НПЗ і яго давераная асоба намеснік генеральнага дырэктара МНПЗ А. Віхор дамаўляюцца са сваімі калегамі-дырэктарамі другіх прадпрыемстваў, школаў і прыходзяць для правядзення агітацыі на планёркі, дзе выступаюць перад начальнікамі цахоў, аддзелаў, настаўнікамі і запрашаюць сваіх падначаленых, бацькоў вучняў галасаваць за Я.А. Арцюшэнка. Канешне, лепш працаваць з «лідэрамі ўплыву, чым даваць заведамі невыконваемыя абяцанні непасрэдна выбаршчыкам.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства