viasna on patreon

Затрыманне кандыдата пад час пікету

2008 2008-09-19T08:32:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Учора, 18 верасня, на 103 Масюкоўшчынскай акрузе адбыўся пікет, які Мінгарвыканкам не дазволіў правесці хрысціянскаму дэмакрату, кандыдату ў дэпутаты Садоўскаму Дзянісу. Падчас пікетавання супрацоўнікі міліцыі затрымалі на 40 хвілін усіх удзельнікаў, у тым ліку і самаго кандыдата.

Пікет адбываўся каля выхаду з метро "Кунцаўшчына", побач з універсамам "Заходні". Першыя трыццаць хвілін мерапрыемста праходзіла без перашкодаў. Пасля з'явіўся міліцэйскт патруль: міліцыянты праверылі дакуманты ўдзельнікаў пікета, матэрыялы, што раздаваліся (улётку кандыдата ў дэпутаты Садоўскага Дзяніса і газэту "Народная Воля" з інтэрвью кандыдата). Супрацоўнікі міліцыі загадалі удзельнікам і прысутным там фотарэпарцёрам пікета заставацца на месцы, пасля чаго вылікалі па рацыі адказнага змены. Праз 20 хвілін з'явіўся адказны, зноў перагледзеў усе газэты і ўлёткі і выклікаў яшчэ аднаго супрацоўніка міліцыі – адказнага за забеспячэнне правапарадку ў Фрунзенскім раёне падчас выбараў. Увесь гэты час, ня гледзячы на cтвораныя перашкоды з боку міліцыянтаў, удзельнікі пікету працягвалі раздаваць газэты і ўлёткі кандыдата. Праз 15 хвілін з'явіўся "галоўны" міліцыянт, таксама азнаёміўся з усімі матэрыяламі, зрабіў некалькі тэлефанаванняў і загадаў міліцэйскаму патрулю пакінуць месца пікетавання. Праз некаторы час, закончыўшы раздаваць матэрыялы, удзельнікі пікету завяршылі мерапрыемства.

 

"Мы не будзем зважаць ні на якія беззаконныя забароны ўладаў і далей будзем праводзіць настолькі эфектыўную кампанію, наколькі гэта магчыма", - сказаў кандыдат у дэпутаты Дзяніс Садоўскі.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства