Полацак: затрыманьні за распаўсюд газэты «Выбар»
https://spring96.org./be/news/24933
2008
2008-09-22T10:07:48+0300
2008-09-22T10:07:48+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
На моладзевых актывістаў Алеся Круткіна з Полацку і Кастуся Іванова зь Віцебску склалі пратаколы ў Полацкім гарадзкім аддзеле міліцыі. Хлопцы, якіх вінавацяць у распаўсюдзе друкаваных выданьняў, што ня маюць выходных дадзеных, паўтары гадзіны правялі ў пастарунку. Па складаньні пратаколу ім паведамілі, што дашлюць позвы ў суд або на адміністрацыйную камісію.
228 паасобнікаў газэты «Выбар», у якой зьмешчаны аргумэнты на карысьць байкоту парлямэнцкіх выбараў, супрацоўнікі міліцыі забралі.