Усе лідэры БХД у сьпісе на асабісты дагляд
Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні БХД Аляксей Шэін падчас перасячэння літоўска-беларускай мяжы 19 верасня быў затрыманы беларускімі памежнікамі. На Аляксея быў складзены пратакол асабістага догляду. Памежнікі пераглядалі асабістыя рэчы палітыка і шукалі ў яго кампутар.
Апошнім часам Павал Севярынец, Віталь Рымашэўскі, Аляксей Шэін, Георгій Дзмітрук – усе сустаршыні аргкамітэту па стварэнні БХД – сутыкнуліся з затрыманнямі на мяжы і складаннем пратаколаў асабістага догляду.
Сам Аляксей Шэін звязвае гэта з тым, што ўлады пабачылі актыўную і паспяховую працу аргкамітэта па стварэнні БХД і “вырашылі націснуць на кіраўніцтва менавіта такім чынам, каб абмежаваць і ўскладніць нашы кантакты з замежнымі калегамі, партнэрскімі парыямі за мяжой”, - паведаміў палітык.