ЦВК падрыхтаваўся да датэрміновага галасавання
Выбарчыя камісіі Беларусі цалкам падрыхтаваліся да правядзення датэрміновага галасавання на парламенцкіх выбарах. Яно пачнецца 23 верасня.
Сакратар Цэнтрвыбаркаму Беларусі Мікалай Лазавік паведаміў, што 22 верасня прайшла генеральная рэпетыцыя дня выбараў. З розных рэгіёнаў краіны ў інфармацыйны цэнтр ЦВК былі перададзеныя дзве змадэляваныя інфармацыі пра яўку выбарцаў на 10 гадзін дня і выніках галасавання. Інфармацыя прайшла на працягу гадзіны, праверка паказала, што лініі сувязі працуюць на належным узроўні.
"Інтэрфакс" нагадвае, што выбарчыя ўчасткі на датэрміновым галасаванні будуць працаваць з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін. Афіцыйнага пацверджання прычынаў, чаму выбарца не можа прыйсці на галасаванне ў дзень выбараў 28 верасня, не патрабуецца.
На парламенцкіх выбарах 2004 гады ў датэрміновым галасаванні прыняло ўдзел 17,6% выбарнікаў, у тым ліку, у Мінску 23%.