viasna on patreon

Чэрыкаў: Рабочых свінакомплекса прымушаюць ехаць на сустрэчу з праўладным кандыдатам у дэпутаты спадаром Разганавым

2008 2008-09-23T17:19:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, пасля працы, а 17-15 у сярэдняй школе, што знаходзіцца ў вёсцы Верамейкі ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці адбудзецца сустрэча рабочых адкрытага акцыянернага таварыства “Светлае” з кандыдатам у дэпутаты па Магілёўскай сельскай выбарчай акрузе №88, старшынёй Магілёўскага райвыканкама спадаром Разганавым.

 

Як паведамілі рабочыя гэтага свінакомплекса, пасля працы іх цэнтралізавана садзяць у аўтобус і адвозяць на сустрэчу з гэтым кандыдатам у дэпутаты. Акрамя гэтага, кіраўніцтва свінакомплекса запужала рабочых тым, што будуць складзены спісы тых, хто не прыйшоў на сустрэчу з дэпутатам, пасля чаго “прагульшчыкі” будуць мець непрыемнасці на працы. Працоўны аўтобус, які развозіць рабочых па дамах, не будзе прыпыняцца на прыпынках, а адразу паедзе ў вёску Верамейкі, дзе ў мясцовай школе адбудзецца сустрэча з кандыдатам у дэпутаты спадаром Разганавым.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства